ales_chyhir (ales_chyhir) wrote,
ales_chyhir
ales_chyhir

ЖЖ ад Мікалая II (Раманава)

Знайшоў цікавыя (на мой погляд) фатаздымкі станцый Бярэзіна і Бабруйск часоў першага наведвання нашага горада расійскім самадзержцам Мікалаем II.


 

Перадгісторыя гэтай падзеі такая.


21 снежня 1904 году да станцыі Бярэзіна, набліжаўся літарны цягнік з апошнім самадзержцам Расійскай імперыі на "борце".



 

Пад'язджаючы да Бабруйска, яго вялікасць атрымала вельмі сумнае паведамленне аб капітуляцыі Порт-Артура. Як мне казалі ў школе, а потым і ва Ўніверсітэце: Падзенне Порт-Артура стала пралогам першай рускай рэвалюцыі.



Відавочна, што яго вялікасць на фотаздымках досыць хмурны і суровы.



Мяркую, што асноўнай мэтай, апошняга дзеючага цара з дынастыі Раманавых у нашым горадзе, было ўзняццё баявога духу войска. Тым больш, што ў пачатку снежня 1904 года была абвешчаная мабілізацыя.



Вось так апісаў гэты дзень у сваім дзённіку (ЖЖ) Мікалай ІІ



21-го декабря. Вторник.

Получил ночью потрясающее известие от Стесселя о сдаче Порт-Артура японцам ввиду громадных потерь и болезненности среди гарнизона и полного израсходования снарядов! Тяжело и больно, хотя оно и предвиделось, но хотелось верить, что армия выручит крепость. Защитники все герои и сделали более того, что можно было предполагать. На то значит воля Божья!
В 10 час. подъехали к ст. Березина; на жел.-дор. путях были выстроены 157-й пех. Имеретинский и 158-й пех. Кутаисский полки с пулеметною ротою. Вид людей был отличный. Оттуда поезд пошел к станции Бобруйск, где таким же способом смотрел 2-ю бригаду 40-й дивизии — полки 159-й Гурийский и 160-й Абхазский. Они представились еще лучше. Принял несколько депутаций и в 12? отправился по направлению к Минску. Погода была ясная, 10° мороза, но с ветром. Остановились на ночь у станции Михановичи. Вечером дула буря.

 

Tags: Гісторыя Бабруйска, Мікалай II, Старыя фотаздымкі
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 1 comment