?

Log in

No account? Create an account

September 18th, 2012

Час ад часу праводжу бясплатныя экскурсіі па Бабруйску. Тут патройная карысць: людзям прыемнае зрабіць, сваю памяць трохі прастымуляваць  і саме галоўная: камунікацыя. Такім чынам, у мяне з'явілася шмат знаёмых у розных краінах, ды і імідж горада (як мне падаецца) змяніўся ў лепшы бок. Большасць людзей, якім паказваў Бабруйск былі прыемна здзіўлены. 
Дык вось, хутка гэта будзе НЕЛЬГА, з усімі вынікаючымі наступствамі: адміністрацыйная адказнасць (дзякуй, што не крымінальная). Бляць не магу зразумець ход думкі чыноўнікаў дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму. Страляйце не разумею. Павінна ж быць хоць чынавенская, але логіка 
Ну добра я адкід гэтага грамадства, а старшыня гарвыканкама (дырэктар прадпрыемства, чыноўнік сярэдняй рукі). Прыехалі да яго (іх) доўгачаканыя інвестары, прывезлі грошы для развіцця самай перадавой эканомікі ў свеце, папарыліся ў лазні, выпілі і спыталі: А што гэта за прыгожы будынак?
- А гэта дарагія мае сябры-інвестары, будынак …….Карацей не паспее ён (яны) вымавіць фразу: "савецкі канструктывізм", як яго (іх) за белыя ручкі ды ў апорку для складання пратаколу.

Latest Month

September 2012
S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30      

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by yoksel