1 верасня для мяне знакавы дзень, як ніяк 13 год адпрацаваў у школе. Сёння адправіў «першы раз у першы клас», свайго сярэдняга сына Міраслава. Стаім з жонкай на школьнай лінейцы, а ў мяне слёзы падступаюць (з гадамі станаўлюся больш сентыментальным). Суцэльны чырвона - зялёны кантэкст! Дзяўчынкі і хлопчыкі з лукашэнкаўскімі сцяжкамі на трубачцы для кактэйлю! Плакаты выкананыя у стылі “закат над балотам”!
