Мой Бабруйск учора, сёння, заўтра

1 верасня
[info]ales_chyhir

1 верасня для мяне знакавы дзень, як ніяк 13 год адпрацаваў у школе. Сёння адправіў «першы раз у першы клас», свайго сярэдняга сына Міраслава. Стаім з жонкай на школьнай лінейцы, а ў мяне слёзы падступаюць (з гадамі станаўлюся больш сентыментальным). Суцэльны чырвона - зялёны кантэкст! Дзяўчынкі і хлопчыкі з лукашэнкаўскімі сцяжкамі на трубачцы для кактэйлю! Плакаты выкананыя у стылі “закат над балотам”!

Чытаць далей і глядзець фота. )

Змірыцца або застацца чалавекам?!?
[info]ales_chyhir

Падобна для мяне 1 -ае верасня становіцца фатальнай датай. Летась, выкінулі з працы мяне, сёлета ўзяліся за дачка Алісу. Яе проста выкідваюць са школы, якая знаходзіцца бліжэй усяго да хаты і ў якой вучылася мая жонка. Прыйшла паперка са школы, у якой, мне прапаноўваюць забраць дакументы дачкі і пайсці зневажацца па школах горада.


Home