Мой Бабруйск учора, сёння, заўтра

Сабакі абараняюць сабак або СВОЛОЧИ
[info]ales_chyhir

Я ужо пісаў аб жудасным выпадку, калі ў Бабруйску зграя сабак загрызла 20 гадовую дзяўчыну.

Гэта трагедыя знайшла сваё адлюстраванне на старонках мясцовых газет. Орган гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” у сённяшнім нумары надрукаваў інтэрв'ю з намеснікам галоўнага лекара Бабруйскай гарадской лякарні хуткай медыцынскай дапамогі ў якім "чырвонай ніткай", праводзіцца думка, што дзяўчына сама ва ўсім вінаватая:
а) выйшла з дому
в) была ў стане алкагольнага ап'янення (раней лекары аб гэтым не казалі), што выклікала агрэсію сабак.

У сённяшнім " Вечернем Бобруйске" прыводзяцца развагі мясцовага старшыні гарвыканкама, азагалоўленыя “А была ли свора?", дзе праводзіцца ідэя аб тым, што дзяўчына сама справакавала сабак. Можа прасцей адразу напісаць, што дзяўчына сама сябе загрызла да смерці. Ведаючы гэтых падонкаў, ня цяжка зразумець, што гэта падрыхтоўка тлумачэннў, каб выратаваць сваю задніцу і не выплочваць ні якіх кампенсацый.

У гэтым артыкуле адзначаецца, што ў Бабруйску кожны дзень адлоўліваецца 15-20 вандроўных сабак, у той час у Гомелі аналагічная брыгада адлоўлівае 3-4 вандроўныя сабакі. Калі гэта праўда, то Бабруйск знаходзіцца на мяжы гуманітарнай катастрофы і толькі "смелыя" жывадзёры ратуюць жыхароў горада ад вандроўных сабак.

Адна справа калі гэтую цынічную дурноту транслююць чыноўнікі і ідэолагі, але зусім іншае калі гэта робяць людзі якія завуць сябе журналістамі. Таму узнікае жаданне сказаць: На хуй з прафесіі

 


У пачатку ХХІ стагоддзя ў Бабруйску, зграя сабак загрызла 20 – гадовую дзяўчыну.
[info]ales_chyhir

Гэта па меншай меры гучыць дзіка і недарэчна! Прачытаўшы матэрыял (тут, затым, тут, а потым тут), я падумаў, што гэта па меншай меры журналісцкая памылка. Набраў тэлефон знаёмага лекара і пацікавіўся наколькі, гэта дакладная інфармацыя. Аказваецца факты яшчэ больш жахлівыя, чым аб гэтым пішуць калегі.

У ноч з чацвярга на пятніцу, Таццяна (менавіта так завуць пацярпелую) правяла на апошні аўтобус сваю сяброўку і вярталася да дому. На зваротным шляху, яна сустрэла зграю сабак. Сабакі напалі на дзяўчыну і сталі грызці.

У дзяўчыны былі абгрызеныя косці, сарваны з галавы скальп. Медсёстры прыёмнага пакою, пры відзе Таццяны, страцілі прытомнасць. Як зазначыў знаёмы лекар, кусанныя раны - самыя складаныя для хірурга. Таму, для выратавання жыцця дзяўчыны, прыйшлося ампутаваць руку па самае прадплечча.

Сабакі напалі на дзяўчыну ў раёне "Чарапічнага", аб становішчы гэтага раёна, я пісаў - тут. Жыхары раёна не аднаразова скардзіліся на зграі вандроўных сабак, і нават участковы некалькі раз падаваў заяўку на знішчэнне сабак (ці казаў аб гэтым мясцовым жыхарам), але пытанне не вырашалася і вось - жудасная трагедыя.

ЗЫ: Стан Таццяны вельмі цяжкі, яна безпрытомнасці ў рэанімацыі


Home