Мой Бабруйск учора, сёння, заўтра

Спачатку бамжы, а потым МЫ
[info]ales_chyhir


Прачытаў, ТУТ, што нам рыхтуюць у бліжэйшы час мянты з гэбэшнікамі. Цікавы тэкст ці няпраўда!?!  Але мне чамусці кінуўся ў вочы наступны сказ  «в преддверии проведения выборов совместно с заинтересованными органами специальные мероприятия по изъятию лиц БОМЖ»; Гэта пацвярджае атрыманую мною раней інфармацыю аб тым, што дзесьці месяц таму назад з Мінска ў Бабруйск прыбыла некалькі аўтазакаў з так званымі бамжамі. Чалавек, які мне гэта распавёў (афіцэр міліцыі), спрабаваў высвятліць далейшы лёс гэтых людзей, ён не выключае што цяперашнія ўлады могуць невялікімі партыямі фізічна знішчаць Бамжоў!
У кантэксце прызнання выбараў у РБ сусветнай супольнасцю, не выключана, што ў хуткім часе ў падобным тэксце з'явіцца фраза-загад
:«в преддверии проведения диолога с ЕС совместно с заинтересованными органами специальные мероприятия по изъятию лиц оппозиционер»


Як фальсіфікавалі выбары ў 2003 годзе (Успаміны)
[info]ales_chyhir
Пасля "элегантнай перамогі" 2001 года лукашэнкаўская вертыкаль усвядоміла сваю значнасць і беспакаранасць. Мяркую, што ўжо да гэтага часу ў краіне была створаная надзейная сістэма атрымання патрэбнага выніку на выбарах. Аднак, сістэма была не вельмі надзейная, дзе нідзе яна яшчэ давала збоі. Такі збой адбыўся ў 2003 годзе ў Бабруйску на выбарах у мясцовыя Саветы па выбарчай акрузе № 35, дзе я перамог у першым туры галоўнага тэхнолага "Белшыны". Аднак гэты пост не аб мне, а аб тым як фальсіфікавалі выбары ў 2003 годзе!


« Я то ничего, просто у меня работа такая »!
[info]ales_chyhir

Бюракратычны апарат, што абслугоўвае рэжым лукашэнкі, па-за ўсякімі сумненнямі далёкі ад крэатыву! Сёння ўручылі вось такую паперку! 

Заўтра зноў суд.
[info]ales_chyhir

 Сёння прынеслі позву ў суд па справе 29 траўня. Мяне будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці па артыкулах 17-1 і 23-4 - аказанне непадпарадкавання супрацоўнікам міліцыі. 

У прынцыпе я не сумняваўся. У РБ дзейнічае жалезнае правіла: "мент заўсёды мае рацыю". 


Home