Учора хадзіў на першы бацькоўскі сход да Міраслава. Натуральна першае пытанне: Школе патрэбны грошы. На пытанне колькі? Адказ: Хто колькі можа!
Пры тым, што фінансавы стан сем'яў розны пачынаецца дыскусія! Бацькі перабіваюць адзін аднаго, спрачаюцца, але ніхто не адмаўляецца аказаць матэрыяльную дапамогу школе. У запалу спрэчкі адна жанчына робіць забойную заяву: «У кого нет денег, пусть вообще детей в школу не водит!»
