Мой Бабруйск учора, сёння, заўтра

"Мальчишки, девчёнки а так же их кураторы". Або ёсць такая праца - людзей закладваць!
[info]ales_chyhir

Сёння сустрэў аднаго былога знаёмага, які ў выніку доўгіх і "шчырых" размоў з мясцовым працаўніком "плашча і кінжала" і замнлівай прапановы перспектыўнай працы, расчараваўся ў апазіцыі і ўстаў на шлях супрацоўніцтва з органімі. Зразумела, што працу ён атрымаў, на адным з прадпрыемстваў горада дзе падвёў пад крымінальную справу некалькіх сваіх калегаў, далей я яго некалькі раз бачыў сярод "шэрых бізнэсмэнаў"….А сёння ён ішоў такі сумны, аб чымсьці думаў, убачыў мяне адвярнуў свoй твар і далей пайшоў.

А я ўзгадаў адзін стары анекдот

Едзе Дзед Мазай у лодцы з зайцамі, а тыя галодныя і крычаць у адзін голас: морквы жадаем, моркву давай!

Падумаў Дзед Мазай і вырашыў звярнуцца ў нямецкую камендатуру за дапамогай.

Прыходзіць да немцаў і кажа: "зайцы галодныя морквы жадаюць, дапамажыце, чым можаце.

А немцы, лісліва так  Дзеду і адказваюць: Ну а ты скажы, дзе партызаны хаваюцца, тады і зайцаў морквай накормім.

Падумаў, Дзед Мазай і распавёў немцам, дзе партызанскі атрад знаходзіцца.

Ну зразумела немцы правялі карную аперацыю, знішчылі ўсіх партызан, расстралялі ўсіх тых, хто з партызанамі супрацоўнічаў. Увогуле зрабілі сваю цёмную фашысцкую справа.

Праз некалькі дзён прыходзіць Дзед Мазай да немцаў і кажа: "Маўляў, дамаўляліся, давайце моркву зайцам", немцы, нічога акрамя кухталёў дзеду не далі!

І вось едзе дзед у лодцы з галоднымі зайцамі і думу думае: Вось яно, як і зайцы галодныя і з партызанамі, неяк не вельмі добра атрымалася.

Спадзяюсь, што сёння за моркву для зайцаў людзей не здаюць. Цяперашнія трыццаць сярэбрэнікаў эквівалентныя запаветнай працы, спакою блізкіх, вырашэнню складаных жыццёвых пытанняў, можа чамусці яшчэ. Ды і схавацца за банальнай думкай тыпу: "з хлопцами неяк не вельмі добра атрымалася", пэўна цяжка (інтэлектуальны ўзровень, хоць які, але ёсць). Таму і прыходзіцца пры сустрэчы твар адварочваць

А думка гэтага паста такая: Жыццё трэба пражыць так, каб як мінімум твар ад людзей не адварочваць! Ну а калі ўжо і твар прыходзіцца адварочваць, то не варта апускацца да рысы, за якой прыходзіцца пускаць сабе кулю ў лоб, як гэта зрабіў следчы які сфальсіфікаваў адну з першых палітычных спраў у РБ


 
 


« Я то ничего, просто у меня работа такая »!
[info]ales_chyhir

Бюракратычны апарат, што абслугоўвае рэжым лукашэнкі, па-за ўсякімі сумненнямі далёкі ад крэатыву! Сёння ўручылі вось такую паперку! 

«Паштальён» Печкін з Бабруйска або ад Кукабакі да Чыгіра без інсульта і параліча
[info]ales_chyhir

Неяк цяжка ўявіць Бабруйск без падпалкоўніка КДБ Ахрэменкі! Алег Мікалаевіч доўгажыхар “ворганаў” і гэта дзякуючы мабільнай псіхіцы аб такіх як ён гавораць: " Ему плюй в глаза, а он говорит, что это Божья роса ".


Home