Мой Бабруйск учора, сёння, заўтра

Змены ў выбарчае заканадаўства. Шанец ці пастка?
[info]ales_chyhir
1. Выбарчыя камісіі фармаваць на трэць  з прадстаўнікоў палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў. 
У Беларусі каля 6,5 тысяч участковых выбарчых камісій. У сярэднім камісія складаецца з 5-19 сябраў (артыкул 34 Выбарчага кодэкса РБ). Сярэдні склад участковай выбарчай камісіі прыкладна 10 чалавек. Такім чынам маем: 65 тысяч чальцоў участковых выбарчых камісій (акруговыя камісіі не бярэм пад увагу). 
Пытанне: Дзе знайсці 20 тысяч рэальных прадстаўнікоў палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў? Упэўнены, што пакуль няма адказу на гэтае пытанне, але ёсць да чаго імкнуцца….

2. Дазволіць палітычным партыям высоўваць сваіх кандыдатаў ва ўсіх выбарчых акругах незалежна ад таго, ці ёсць там іх зарэгістраваная структуры або не.
Гэта значыць вылучэнне без збору подпісаў. Ну кшталту: “А можа мне пашчасціць?”  Мяркую, што гэта чарговая пастка. Палітычныя партыі пачнуць высоўваць па акругах усіх жадаючых.У выніку колькасць прадстаўнікоў палітычных партый якія прымаюць удзел у выбарах ( я маю на ўвазе выбары ў мясцовыя Саветы) значна павялічыцца, што не без падставы дасць магчымасць уладам казаць аб дэмакратызацыі РБ.

3.  Каб правесці масавае агітацыйнае мерапрыемства, кандыдату дастаткова будзе паставіць у вядомасць выканкам. 
Загвоздка ў тым, што гэта мерапрыемства можна будзе правесці толькі ў вызначаным месцы - праславутыя месцы выгулу сабак. 

4. Дазволіць стварэнне індывідуальных выбарчых фондаў. 
Гэта наогул класная ідэя!!! Няма нічога прасцей чым адсачыць паступленні грашовых сродкаў у гэтыя фонды і потым (пасля выбараў) у ціхую разабрацца з тымі, хто папаўняў  выбарчыя фонды. Карацей адным ударам некалькі зайцаў.

5. Выключыць парог яўкі выбаршчыкаў, на  выбары ў мясцовыя Саветы.
Натуральна - гэта самыя не папулярныя выбары, на якія заганялі людзей. Зараз не трэба тэрарызаваць мясцовых чыноўнікаў і абывацеляў. Лібералізацыя аднак.

6. Пашырыць правы назіральнікаў, дазволіць ім назіраць за працэдурай падліку галасоў. 
У цырку фокуснік таксама запрашае гледачоў на арэну і паказвае свае фокусы! Але  пры створанай у РБ сістэме фальсіфікацыі нават некаторыя сябры ўчастковых камісій шчыра перакананыя ў сумленнасці і справядлівасці. Галасы ўжо ні хто не лічыць. У нас проста пішуць пратаколы!

ЗЫ: На месцы генералаў беларускай дэмакратыі я бы звярнуў на ўвагу на першы пункт. Наяўнасць 3-4 незалежных ад улады сябраў ва ўчастковай выбарчай камісіі - гэта хоць і мінімальны але шанец на справядлівыя вынікі выбараў.
 

"Бабруйскае жыццё" атрымае падрад на навучанне Еўропы жыццю!
[info]ales_chyhir

У недалёкай будучыні еўрапейцаў правільнай дэмакратыі, будзе навучаць галоўны рэдактар "БЖ" Казак А. К.









 

Узоры ўрокаў ад  )

 


Спачатку бамжы, а потым МЫ
[info]ales_chyhir


Прачытаў, ТУТ, што нам рыхтуюць у бліжэйшы час мянты з гэбэшнікамі. Цікавы тэкст ці няпраўда!?!  Але мне чамусці кінуўся ў вочы наступны сказ  «в преддверии проведения выборов совместно с заинтересованными органами специальные мероприятия по изъятию лиц БОМЖ»; Гэта пацвярджае атрыманую мною раней інфармацыю аб тым, што дзесьці месяц таму назад з Мінска ў Бабруйск прыбыла некалькі аўтазакаў з так званымі бамжамі. Чалавек, які мне гэта распавёў (афіцэр міліцыі), спрабаваў высвятліць далейшы лёс гэтых людзей, ён не выключае што цяперашнія ўлады могуць невялікімі партыямі фізічна знішчаць Бамжоў!
У кантэксце прызнання выбараў у РБ сусветнай супольнасцю, не выключана, што ў хуткім часе ў падобным тэксце з'явіцца фраза-загад
:«в преддверии проведения диолога с ЕС совместно с заинтересованными органами специальные мероприятия по изъятию лиц оппозиционер»


Home