Мой Бабруйск учора, сёння, заўтра

Гісторыя аднаго помніка
[info]ales_chyhir

З студзеня па травень 1918 года на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці знаходзіліся часткі Першага польскага корпуса пад камандаваннем генерала Доўбар - Мусніцкага.
Натуральна падчас баявых дзеянняў з часткамі Чырвонай арміі і мясцовым насельніцтвам (якое справядліва не любіла польскіх легіянераў), польскія салдаты гінулі. Іх хавалі на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці.
Перад самой адпраўкай у Польшчу камандзір корпусу загадаў у раёне Кутаіскіх казармаў, насыпаць курган на месцы могілак. Курган праектаваў палкоўнік інжынерных войскаў Ян Ўрачынскі. Помнік уяўляў з сябе курган у цэнтры якога знаходзіўся жалезны крыж, перавязаны жалезным цярновым вянком.


Photobucket
У 1920 годзе войскі толькі што абвешчанай польскай дзяржавы ізноў апынуліся ў Бабруйскай крэпасці і пачалі ізноў хаваць сваіх салдат у Кургане.
Усяго на гэтым месцы было пахавана каля 2 тысяч польскіх салдат.
Пасля заканчэння польска-савецкай вайны, пераможцы зруйнавалі польскі курган з зямлёй (звычайная практыка “чырвоных”).

Photobucket
1 лістапада 1932 года ў Варшаве на могілках у раёне Powazkach быў створаны эскіз Бабруйскага кургана. У кургане былі пахаваны былыя салдаты корпуса, што памерлі ўжо пасля польска-савецкай вайны.


Бабруйск - калыска чэшскай незалежнасці!?!
[info]ales_chyhir
Абсалютна выпадкова знайшоў інфармацыю аб наведванні спадаром Томашам Гарынгам Масарыкам (першы прэзідэнт Чэхаславацкай рэспублікі) Бабруйска.

У студэнцкія гады (сярэдзіна 90-х) я займаўся даследаваннем гісторыі 1-га Польскага корпуса Доўбар-Мусніцкага. Адной з праблем падчас напісання спачатку курсавых, а пасля і дыплому быў недахоп інфармацыі аб польскіх узброеных фармаваннях на тэрыторыі Беларусі. Праглядаючы дакументы і матэрыялы (у тым ліку і ў НА РБ) аб польскіх легіянерах мне траплялася інфармацыя аб чэскіх і славацкіх легіянерах (галоўным чынам гэтая інфармацыі датычылась мецяжу Чэшскага корпуса, які па меркаванню шэрагу гісторыкаў стаў пачаткам грамадзянскай вайны).

Як з'явіліся чэхі і славакі на тэрыторыі Расійскай імперыі?

Напярэдадні Першай сусветнай вайной на тэрыторыі Расійскай імперыі пражывала каля 100 тысяч чэхаў і славакаў. Большасць іх з вялікім натхненнем сустрэлі пачатак войны супраць Аўстра-Вугоршчыны, яны спадзяваліся на хуткае вызваленне сваёй радзімы ад улады Габсбургаў. Падчас вайны з палонных чэхаў і славакаў сталі фармавацца часткі для вядзення баявых дзеянняў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі на чале рускага аддзялення Чэха-славацкай нацыянальнай рады стаў Т. Г. Масарык, які прыехаў у сакавіку 1917 года ў Расію. Ён і яго паплечнікі ўпэўнілі Часовы ўрад ў неабходнасці стварэння самастойнай чэхаславацкай брыгады.

Што чэхі і славакі рабілі ў Бабруйску?

Як вядома дзякуючы крэпасці Бабруйск быў адным з мілітарызаваных гарадоў Расійскай імперыі. На тэрыторыі крэпасці знаходзіліся вайсковыя навучальныя ўстановы. Менавіта ў бабруйскай школе прапаршчыкаў (ці унтэр-афіцэраў) навучаліся чэшскія і славацкія салдаты (якія пасля адыграюць важную ролю ў справе стварэння Чэхаславацкай незалежнай дзяржавы. Гэты факт пацвярджаюць фотаздымкі, якія я знайшоў тут!


Photobucket
Подпіс на чэскай мове: "Сержанцкая школа ў запаснога батальёна ў Бабруйску".
 


Навошта Томаш Масарык прыязджаў у Бабруйск?

Напэўна, каб падтрымаць баявы дух салдат, абнадзеіць іх.
Пацверджанне чаму я знайшоў тут. Два фотаздымка (дрэннай якасці)

Photobucket
Подпіс на гішпанскай мове: Masaryk con el primer regimiento checoslovaco de reserva en Bobruisk (Rusia)

Photobucket
Подпіс на гішпанскай мове: Masaryk entre legionarios en Bobruisk, agosto de 1917
 

ЗЫ: Спрабую знайсці больш інфармацыі (можа хто што падкажа) па гэтай тэме! Калі не памыляюся, то аб наведванні спадаром Масарыкам тэрыторыі Беларусі нідзе раней не ўзгадвалася!
 

Беларускія губерні (паштоўкі)
[info]ales_chyhir
Знайшоў паштоўкі, якія прысвечаны Беларускім губерніям, часоў Расійскай імперыі.Гэтыя паштоўкі з сувенірнага набору, які складаецца з 82 ілюстраваных паштовак, па адной на кожную губернію Расійскай Імперыі ў тым выглядзе, як яна існавала ў 1856 годзе. На кожнай паштоўцы прадстаўлены агляд культуры, гісторыі, эканомікі і геаграфіі губерніі.

Photobucket PhotobucketГлядзець паштоўкі +9 )

ЖЖ ад Мікалая II (Раманава)
[info]ales_chyhir

Знайшоў цікавыя (на мой погляд) фатаздымкі станцый Бярэзіна і Бабруйск часоў першага наведвання нашага горада расійскім самадзержцам Мікалаем II.


 

Чытаць і глядзець (7 фотаздымкаў) )

 


"Гісторыка-культурная спадчына Бабруйшчыны: праблемы вывучэньня і захаваньня"
[info]ales_chyhir

Паважаныя бабруйчанне!

Маю гонар запрасіць Вас на публічную лекцыю па тэме: "Гісторыка-культурная спадчына Бабруйшчыны: праблемы вывучэньня і захаваньня".

Гэта лекцыя мае адбыцца ў рамках грамадскай кампаніі "Будзьма"

Лектары:

Антон Астаповіч, старшыня Рэспубліканскай рады Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (арганізацыя зарэгістраваная і абсалютна лягальная).

Зьміцер Яцкевіч (наш зямляк), загадчык адзьдзелу Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Лекцыя адбудзецца ў суботу 17 студзеня у 16.00 па адрасе: г. Бабруйск вул. Кастрычніцкая д. 33.

Жадаючае прыйсці паведаміце калі ласка аб сваім намеры ў каментарах або па маім тэлефоне +375296640672 (Аляксандр Чыгір, пажадана тэлефанаваць з 9.00 да 18.00) Справа ў тым, што для мяне як арганізатара  вельмі важна папярэдне ведать колькасць людзей, якія прымуць ўдзел у гэтым мерапрыемстве.


Фотаздымкі Бабруйска зробленыя легіянерамі 1-га польскага корпуса Доўбар - Мусніцкага.
[info]ales_chyhir


Бронецягнік "Данута" на станцыі Бярэзіна.
Яшчэ 6 фотаздымкаў )

Ад Бабруйска да Бабруйска.
[info]ales_chyhir

Бабруйскі план дзекабрыстаў.


Казацка - сялянская вайна 1648-1651 гадоў у Бабруйску.
[info]ales_chyhir

Вырашыў выстаўляць у сваім ЖЖ  раней напісаныя і перапрацаваныя артыкулы па гісторыі Бабруйска. Магчыма гэта будзе цікава. Буду ўдзячны за заўвагі і парады.


Цеплаход «Бобруйск»
[info]ales_chyhir

8 верасня 1956 года ў горадзе Горкі (зараз Ніжні Ноўгарад) на Сормаўскім заводзе імя Жданава прыступілі да будаўніцтва новых сухагрузных цеплаходаў для Вялікай Волгі.


Дом "Вальфсона"
[info]ales_chyhir

Гэта адзін з маіх самых улюблённых будынкаў Бабруйска!




Аляксееўская гімназія ў Бабруйску
[info]ales_chyhir


Будынак былой жаночай Аляксееўскай гімназіі, якая была адчынена ў 1906 годзе. Звалася ў гонар цэсарэвіча Аляксея (якога ў 1918 расстралялі бальшавікі пад Екацярынбургам).


Сабор cв. Аляксандра Неўскага ў Бабруйску
[info]ales_chyhir

Адзінадцаць год таму прачытаў кнігу ўспамінаў вядомага савецкага дысідэнта, генерала Пятра Грыгарэнкі.


Касцёл святых Пятра і Паўла ў Бабруйску.
[info]ales_chyhir
Самая старая пабудова Бабруйска, якая захавалась да нашых дзён. Рэшткі касцёла святых Пятра і Паўла, які быў фундаваны тут у 1615 г. старостам бабруйскім Пятром Трызнам. Касцёл дабудоўваўся і перабудоўваўся.

Home