Мой Бабруйск учора, сёння, заўтра

Змены ў выбарчае заканадаўства. Шанец ці пастка?
[info]ales_chyhir
1. Выбарчыя камісіі фармаваць на трэць  з прадстаўнікоў палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў. 
У Беларусі каля 6,5 тысяч участковых выбарчых камісій. У сярэднім камісія складаецца з 5-19 сябраў (артыкул 34 Выбарчага кодэкса РБ). Сярэдні склад участковай выбарчай камісіі прыкладна 10 чалавек. Такім чынам маем: 65 тысяч чальцоў участковых выбарчых камісій (акруговыя камісіі не бярэм пад увагу). 
Пытанне: Дзе знайсці 20 тысяч рэальных прадстаўнікоў палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў? Упэўнены, што пакуль няма адказу на гэтае пытанне, але ёсць да чаго імкнуцца….

2. Дазволіць палітычным партыям высоўваць сваіх кандыдатаў ва ўсіх выбарчых акругах незалежна ад таго, ці ёсць там іх зарэгістраваная структуры або не.
Гэта значыць вылучэнне без збору подпісаў. Ну кшталту: “А можа мне пашчасціць?”  Мяркую, што гэта чарговая пастка. Палітычныя партыі пачнуць высоўваць па акругах усіх жадаючых.У выніку колькасць прадстаўнікоў палітычных партый якія прымаюць удзел у выбарах ( я маю на ўвазе выбары ў мясцовыя Саветы) значна павялічыцца, што не без падставы дасць магчымасць уладам казаць аб дэмакратызацыі РБ.

3.  Каб правесці масавае агітацыйнае мерапрыемства, кандыдату дастаткова будзе паставіць у вядомасць выканкам. 
Загвоздка ў тым, што гэта мерапрыемства можна будзе правесці толькі ў вызначаным месцы - праславутыя месцы выгулу сабак. 

4. Дазволіць стварэнне індывідуальных выбарчых фондаў. 
Гэта наогул класная ідэя!!! Няма нічога прасцей чым адсачыць паступленні грашовых сродкаў у гэтыя фонды і потым (пасля выбараў) у ціхую разабрацца з тымі, хто папаўняў  выбарчыя фонды. Карацей адным ударам некалькі зайцаў.

5. Выключыць парог яўкі выбаршчыкаў, на  выбары ў мясцовыя Саветы.
Натуральна - гэта самыя не папулярныя выбары, на якія заганялі людзей. Зараз не трэба тэрарызаваць мясцовых чыноўнікаў і абывацеляў. Лібералізацыя аднак.

6. Пашырыць правы назіральнікаў, дазволіць ім назіраць за працэдурай падліку галасоў. 
У цырку фокуснік таксама запрашае гледачоў на арэну і паказвае свае фокусы! Але  пры створанай у РБ сістэме фальсіфікацыі нават некаторыя сябры ўчастковых камісій шчыра перакананыя ў сумленнасці і справядлівасці. Галасы ўжо ні хто не лічыць. У нас проста пішуць пратаколы!

ЗЫ: На месцы генералаў беларускай дэмакратыі я бы звярнуў на ўвагу на першы пункт. Наяўнасць 3-4 незалежных ад улады сябраў ва ўчастковай выбарчай камісіі - гэта хоць і мінімальны але шанец на справядлівыя вынікі выбараў.
 

КДК жжот!
[info]ales_chyhir

Не паспеў я прадставіць дэкларацыю аб прыбытках, як у Камітэце дзяржкантролю, узяўся за маю жонку [info]danoch .

 Ёй прыйшла такая жа паперка як і мне.

 

Чытаць далей і глядзець паперку. )

 


Крэатыў ад "Белшыны"
[info]ales_chyhir

Учора ў рукі патрапіла самаробная ўлётка кандыдата ад улады па Бабруйскай першамайскай выбарчай акрузе № 79 Карпяка. Паказальна, што гэты ціпа "плакат" ужо некалькі дзён вясеў на тэрыторыі ААТ "Белшына" Па маіх звестках ідэйным натхніцелем гэтай "творчасці" з'яўляецца спадар Казлоў (фэйс якога прадстаўлены на гэтым "плакаце").  


“Выбары”
[info]ales_chyhir

Сёння мяне зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты па Бабруйскай сельскай выбарчай акрузе №80.
Падобна, што 10 сутак адміністрацыйнага арышта мне прыйдзецца сядзець ужо пасля 28 верасня.


"Мы нікому не патрэбныя"
[info]ales_chyhir

Сёння прааналізавалі чаканні і праблемы жыхароў Бабруйскай сельскай выбарчай акругі №80 і прыйшлі да несуцяшальных высноў.


Фальсіфікацыя выбараў у РБ, як "мастацтва"!?!
[info]ales_chyhir

Фальсіфікатар выбараў у душы мастак. Нядзіўна, што ў гэтым "мастацтве" існуюць свае стылі і школы. Паспрабую разгледзець тры асноўных стыля фальсіфікацыі выбараў у РБ!


Вось такія выбары
[info]ales_chyhir

Сёння ў Бабруйску, звольнілі з працы Таісію Карпаўну Кабанчук. Звольнілі за тое, што яна вырашыла прыняць удзел у выбарах у ПП НС

Таісія Карпаўна працавала кладаўшчыцай на Бабруйскім складзе Баранавіцкай птушкафабрыкі. Непасрэднае дачыненне да яе звальнення мае загадчыца склада Ганна Рыгораўна Таркан. 

Сёння Таісія Карпаўна выйшла на працу, бо палічыла, што пакуль яна не азнаёмленая з загадам і не распісалася пад ім - яна застаецца працаваць кладаўшчыцай. Загадчыца склада, убачыўшы яе, адразу выклікала міліцыянераў, каб тыя выправадзілі яе са склада.


Як фальсіфікавалі выбары ў 2003 годзе (Успаміны)
[info]ales_chyhir
Пасля "элегантнай перамогі" 2001 года лукашэнкаўская вертыкаль усвядоміла сваю значнасць і беспакаранасць. Мяркую, што ўжо да гэтага часу ў краіне была створаная надзейная сістэма атрымання патрэбнага выніку на выбарах. Аднак, сістэма была не вельмі надзейная, дзе нідзе яна яшчэ давала збоі. Такі збой адбыўся ў 2003 годзе ў Бабруйску на выбарах у мясцовыя Саветы па выбарчай акрузе № 35, дзе я перамог у першым туры галоўнага тэхнолага "Белшыны". Аднак гэты пост не аб мне, а аб тым як фальсіфікавалі выбары ў 2003 годзе!


Як фальсіфікавалі выбары ў 2000 годзе (Успаміны)
[info]ales_chyhir

Упершыню з фальсіфікацыяй выбараў, я сутыкнуўся ў ужо далёкім 2000 годзе. Тады частка дэмакратаў байкатавала выбары, а іншая частка актыўна змагалась за месцы ў ПП НС. Рэжым яшчэ не быў такі брутальны, а выбары фальсіфікавалі чырванеючы.


« Я то ничего, просто у меня работа такая »!
[info]ales_chyhir

Бюракратычны апарат, што абслугоўвае рэжым лукашэнкі, па-за ўсякімі сумненнямі далёкі ад крэатыву! Сёння ўручылі вось такую паперку! 

Home