Мой Бабруйск учора, сёння, заўтра

Гісторыя аднаго помніка
[info]ales_chyhir

З студзеня па травень 1918 года на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці знаходзіліся часткі Першага польскага корпуса пад камандаваннем генерала Доўбар - Мусніцкага.
Натуральна падчас баявых дзеянняў з часткамі Чырвонай арміі і мясцовым насельніцтвам (якое справядліва не любіла польскіх легіянераў), польскія салдаты гінулі. Іх хавалі на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці.
Перад самой адпраўкай у Польшчу камандзір корпусу загадаў у раёне Кутаіскіх казармаў, насыпаць курган на месцы могілак. Курган праектаваў палкоўнік інжынерных войскаў Ян Ўрачынскі. Помнік уяўляў з сябе курган у цэнтры якога знаходзіўся жалезны крыж, перавязаны жалезным цярновым вянком.


Photobucket
У 1920 годзе войскі толькі што абвешчанай польскай дзяржавы ізноў апынуліся ў Бабруйскай крэпасці і пачалі ізноў хаваць сваіх салдат у Кургане.
Усяго на гэтым месцы было пахавана каля 2 тысяч польскіх салдат.
Пасля заканчэння польска-савецкай вайны, пераможцы зруйнавалі польскі курган з зямлёй (звычайная практыка “чырвоных”).

Photobucket
1 лістапада 1932 года ў Варшаве на могілках у раёне Powazkach быў створаны эскіз Бабруйскага кургана. У кургане былі пахаваны былыя салдаты корпуса, што памерлі ўжо пасля польска-савецкай вайны.


Фотаздымкі Бабруйска зробленыя легіянерамі 1-га польскага корпуса Доўбар - Мусніцкага.
[info]ales_chyhir


Бронецягнік "Данута" на станцыі Бярэзіна.
Яшчэ 6 фотаздымкаў )

Бабруйск, як пакаранне
[info]ales_chyhir

Можна сказаць выпадкова, знайшоў наступную інфармацыю: 1835 год - в Красноярске начали выращивать картофель. Каждая семья была обязана заниматься выращиванием картофеля. За невыполнение этого распоряжения виновных ссылали в Белоруссию, на строительство Бобруйской крепости.

Неяк шкада стала мне ўпартых сібірскіх мужычкоў, замест таго, каб адразу займацца вырошчваннем бульбы, так трэба было спачатку “ўкалываць” на будаўніцтве крэпасці, а пасля, каб выжыць на чужыне, вырошчваць: “эту проклятую картошку", але ўжо пад Бабруйскам.


Бабруйск, якога ўжо няма!
[info]ales_chyhir

 Абсалютна выпадкова знайшоў фота карціны Ціхана Абрамава.  Бабруйск  да пабудовы крэпасці.


Бабруйская крэпасць
[info]ales_chyhir

Паводле другога падзелу Рэчы Паспалітай ўстудзене 1793 года, тэрыторыя цэнтральнай Беларусі была ўключана ў склад Расійскай імперыі. Бабруйск трапіў у склад новастворанай Мінскай губерні.



Чытаць далей )

 


Home