Шчыра кажучы я вельмі рэдка наведваю кнігарні ў Бабруйску, па прычыне беднасці выбару (на паліцах у асноўным кнігі для абітурыентаў, дачнікаў і гаспадынь). Некалькі год таму назад, узяў за правіла па вяртанні з Мінска набываць новую кнігу. Аднак, я не аб гэтым. Пазаўчора з дачкой зайшлі ў кнігарню з мэтай набыць канцтавары. Пакуль дачка выбірала лінейкі і алоўкі я вывучаў сціплы асартымент крамы "Сказ", што на Сацыялцы і вось натыкнуўся на шэдэўр чалавечай думкі….
ЗЫ: За апошнія гады ў нашым горадзе адкрылі з дзясятак казіно. Адзін высокапастаўлены бабруйскі чыноўнік у прыватнай размове выказаў меркаванне, што:"Гульня ў казіно спрыяе развіццю інтэлектуальных здольнасцяў і логікі" .









