Учора ўпершыню назіраў хакей "у жывую". Не скажу, што я заўзятар, аднак не пазбаўлены прагі відовішчаў. Учорашні паход на "Бабруйск-Арэну" разам з сынам і сябрамі падштурхнуў мяне да высновы, што ў параўнанні з футболам хакей, як відовішча больш яркае і дынамічнае.
