Калі прыязджаю ў пасёлак Чарапічны (адзін з раёнаў Бабруйска), ўзнікае адчуванне, што трапляю на тэрыторыю баявых дзеянняў. Тут “гаспадары Бабруйска” мэтанакіравана знішчаюць грамадзян.
Менавіта тут разумееш, што на практыцы азначае лозунг «государство для народа»
Прапаную шэсць сюжэтаў з пасёлка “Чарапічны”, тэрыторыі, якая ўваходзіць ў “Сильную и процветающую Беларусь”, “Государство для народа”
Сюжэт першы: Антысанітарыя.
Несанкцыянаваны сметнік тут знаходзіцца не адзін год! Гэты здымак я зрабіў яшчэ да новага года.
Пры гэтым экалагічная служба штрафуе жыхароў пасёлка, калі ля дома знойдзе некалькі паперак. Адзін з жыхароў Чарапічнага атрымаў штраф у памеры 66 тыс рублёў, за дзьве плястыкавыя бутэлькі ля плота.
Судзячы па надпісе на кантэйнеры, за сметнік адказвае ЖЭУ № 9
Сюжэт другі. Выгоды на вуліцы.
Так выглядае новая прыбіральня, яе будавалі для жыхароў баракаў (уласнасць гарадскіх камунальных служб).
Тут з небяспекай для жыцця спраўляюць натуральныя патрэбы жыхары баракаў.
Пабудова даху гэтага дому абыйшлася ў 2004 году ў 6,5 тыс даляраў ЗША, “аперацыяй” па засваенні грошай займалася гарадское камунальнае прадпрыемства «Спутник» і асабіста намеснік главы адміністрацыі Першамайскага раена спадар Радзіеўскі.Кажуць, што ў гэты час ён рамантаваў уласнае лецішча.
Калі гаспадыня дома абурылася, кошт даху “апусцілі” да 4 тыс даляраў ЗША. Па ацэнках экспертаў (суседзяў) кошт гэтага аб'екта ў раёне 700 даляраў ЗША.
Страх перад будучыняй прымушае бабруйскіх чыноўнікаў змагацца з дзецьмі. Ніна Віктараўна -бабуля, можна сказаць старэйшая ў шматдзетнай сям'і. У яе доме, агульнай плошчай 72 кв.м пражывае, 12 чалавек з іх 8 – гэта дзеці (у камеры папярэдняга зняволення ўмовы будуць лепей).
Сёння дзеці вымушаны жыць ў пакоях па 3-4 чалавекі, пад пагрозай атручвання ўгарным газам. Бо на рамонце печкі ў гэтым доме камунальная служба кожны зарабляе грошы.
Мінулым летам, ад аднаго знаёмага пачуў наступную думку: «Калгасніка пазбавілі яго самога галоўнага права. Правы – выкрасці! Раней ішоў ён у калгас на працу ў надзеі выкрасці што небудзь, а што можна скрасці ў калгасе сёння! Усё ўжо раскралі начальнікі!»
Такім чынам раскраўшы ўласныя гаспадаркі. Калгаснае начальства паквапілася на ўласнасць грамадзян. У фермера Мікалая з пасёлка Чарапічнага, знікла карова! Праз некаторы час ён пабачыў яе ў статку кароў саўгаса «Кисілевічы». Яго карова прыкметна адрознівалася ад калгасных кароў па выглядзе і вазе. Пашукаўшы праўду ў Бабруйску і Магілёве, Мікалай спрабуе знайсці справядлівасць у Мінску, на суды ён ужо выдаткаваў больш 1 мільёна рублёў. Пры гэтым адзначае: “Тут праўды няма, ды і ў Мінску яе не буде! Няма праўды пры гэтай ўладзе, а як жыць без праўды!
Сюжэт шосты: "Калі не залечым, то замарозім".
Учора на прыпынку пачуў гутарку двух пажылых жанчын. Адна дзялілася інфармацыяй аб тым, што ва ўстановы аховы здароўя Бабруйска паступіла нейкае тайнае распараджэнне Лукашэнкі, каб не лячылі пенсіянераў, бо вельмі шмат выдаткаў на выплату пенсій. Звычайныя плёткі, падумаў я, але да чаго трэба было давесці людзей, каб такія думкі ўзнікалі.
Калі сёння быў у Ганны Яхімаўны Кукскаўзен (аб яе лёсе я ўжо пісаў тут http://ales-chyhir.livejournal.com/7061.h
Становішча Ганны Яхімаўны яшчэ больш пагоршылася. У яе адключылі электрычнасць! На Каляды, прыехалі з “Электрычных сетак” і павіншавалі з Новым годам! Зараз яна жыве пры свечках!
Тэмпература паветра ў хаце не паднімаецца вышэй 10 градусаў.
Ганна Яхімаўна адзначае " Дзякуй Богу, што я не баюся халадоў, інакш ужо доўно замёрзла бы
Сёння я і мае сябры дапамаглі суседзям Ганны Яхімаўны арганізаваць збор подпісаў пад зваротам у выканкам каб іх суседцы прадставілі жыллё тыпавых спажывецкіх якасцяў, што прадугледжана артыкулам 38 Жыллёвага кодэкса РБ.
Лічу, што праз тыдзень перададзім гэты зварот па прызначэнні.
Заклікаю ўсіх людзей добрай волі па магчымасці распаўсюдзіць звесткі аб пакутах на якія выраклі бабруйскія чыноўнікі сямідзесяцігадовую жанчыну - ветэрана працы. Ды і не толькі яе, але і шматлікіх жыхароў пасёлка Чарапічны, што ў горадзе Бабруйске – «в государстве для народа»!
P.S. Перадрук гэтага матэрыялу і яго тыражаванне толькі вітаюцца.
