Мой Бабруйск учора, сёння, заўтра

Previous Entry Add to Memories Tell a Friend Next Entry
Наш адказ на адмену ільгот
[info]ales_chyhir


Вельмі хутка значная частка жыхароў нашага горада пазбавіцца магчымасці ільготнага праезду ў грамадскім транспарце. Гэта далёка не найбагацейшыя людзі, пенсіянеры, дзеці, інваліды, чарнобыльцы. Упэўнены, што гэта сур'ёзны ўдар па іх і без таго сціпламу бюджэту. Улада абяцае кампенсаваць зняццё ільгот адраснай дапамогай. Але калі гэта будзе?


Яшчэ больш упэўнены, што грошы сабраныя такім чынам не пайдуць на развіццё тралейбуснага парку. Гэтыя грошы будуць выдаткаваныя, на што заўгодна (на забаўляльныя мерапрыемствы для БРСМ, на будаўніцтва агра-гарадкоў, на падачкі чыноўнікам, на куплю выбарчых камісій). Калі дзяржава паступае не па людцку, то людскасць павінны прадэманстраваць мы самі.


Упэўнены, што ў гэтай сітуацыі надыйшоў час салідарнасці!


Таму з 17 снежня 2007 года я і мае сябры вырашылі паступаць наступным чынам: пры выхадзе з тралейбуса  перадаваць свой квіток на праезд у транспарце, ўваходзячаму ў тралейбус пенсіянеру інваліду або дзіцяці. Можна пакінуць свой талончык у тралейбусе.

 

Мы ўпэўненыя, што тым самым аказваем дапамогу свайму блізкаму. Не даем растаптаць чалавечую годнасць сацыяльна неабароненых грамадзян і захоўваем сваю чалавечую годнасць.


(Leave a comment)
Вельмі выдатная ідэя. Калі ты не супраць :), то я таксама яе падтрымаю!..

Па мойму такі "флэш-моб" існуе з таго часу як паставілі у тралейбусах кампостары з электроннай блакіроўкай )))) толькі што зараз будуць аддаваць свой квіток усе пагалоўна, а не значная частка пасажыраў як раней. і яшчэ падаражаюць маршрутныя таксоўкі(

У нармалёвым грамадстве моцныя, заўсёды клапоцяцца аб слабых.

Хорошее дело.
Так было принято в одном маленьком приволжском городке, где я служил ещё при советах, в 80-х годах. Выходящие передавали талоны входящим.
И это при тогдашних 5-копеечных ценах. Или даж 4-копеечных.

Сёння для пенсіянера адна паездка ў паліклініку і абратна абыйдзецца ў 1 тысячу бел. руб, што эквівалентна 1 літру малака. І гэта пры сярэдняй пенсіі ў 220-250 тысяч бел. руб

ДОБРАЯ ІДЭЯ...
БАБРУЙСКАЯ...
Я ТАКСАМА ЗА...
Я З БАБРУСКУ
І ДАРЭЧЫ ПРАПАНУЮ ДАЛУЧЫЦЦА ДА НАШАЙ АКЦЫІ, у Бабруйску

http://111290.livejournal.com/54597.html
а то я вам як не пішу.вы не адказваеце... (((((
ДАПАМАЖЫЦЕ НАМ З АКЦЫЯЙ


Дзякуй! Буду рад сустрэцца! Можам трымаць сувязь праз livejournal.

калі вы зараз тут !? у вас ёсьць аська ?

Я зараз тут мой тэл +375 29 6640672

А МОЖНА ПРАЗ АСЬКУ

(Deleted comment)
добра! карацей акцыя будзе з паштоўкамі!
.....
))

Не супраць калi гэты варыянт разыйдзецца па ICQ цi mail.ru.agent?

Не супраць. Буду толькі удзячны!

(Leave a comment)

Home