Мой Бабруйск учора, сёння, заўтра

(no subject)
[info]ales_chyhir
Photobucket

І тут распродаж
[info]ales_chyhir
Уваход у манастыр у гонар Святых Жонак-міраносіц, што знаходзіцца ў Бабруйскай крэпасці

Photobucket
- Вам якія дзверы? У пекла ці рай?
- Пакуль не вырашылі
- Вызначайцеся хутчэй! На наступным тыдні распродаж скончыцца…

А на хер тая мова?
[info]ales_chyhir
"Наша ніва" час ад часу піша пра беларусаў (футбаліст - серадняк, невядомы музыка), якія дрэнна выказваюцца пра беларускую мову. Асабіста я падтрымліваю гэтых людзей ў іх не жаданні ўспрымаць бел. мову! Усё правільна: А на хер тая мова?
Кожны павінен набіць свае ўласныя гузы (ці быць пакусаным).
Photobucket
Здымак зроблены ўчора ў Бабруйску на вуліцы Садовай.
Tags:

Агульнанацыянальны кансенсус
[info]ales_chyhir
Тры мужыка гадоў пяцідзесяці (высокакваліфікаваныя працоўныя) перабіваючы адзін аднаго выказваюць сваі думкі па пытанню: Калі прыйдзе поўны пі..ц беларускаму эканамічнаму цуду? (тое што гэты пі..ц прыйдзе не ставіцца пад сумнеў).
Першы мужык: да травеньскіх свят.
Другі мужык: бліжэй да восені.
Трэці мужык: ужо прыйшоў.

Пасля пераходзяць да наступнага надзённага пытання: Што будзе рабіць гэта сука? (хто такі гэта сука не ўдакладняецца, але ўсё разумеюць пра каго ідзе гаворка)
Першы мужык: пачне страляць па людзях.
Другі мужык: с'ё.т у Венесуэлу.
Трэці мужык: будзе яшчэ больш пі..ць.

Напрыканцы пачынаюцца пошукі адказу на пытанне: Што рабіць?
Першы мужык: садзіць бульбу
Другі мужык: садзіць бульбу
Трэці мужык: садзіць бульбу

Харчовая бяспека
[info]ales_chyhir
Паступова (без фанатызму) пераходжу да натуральнай гаспадаркі. Бульба, якую вырасціў  уласнымі рукамі на невялікім зямельным участку (ля офіса), скончылася ў самым пачатку сакавіка.

Сёння прыйшлося вырашаць праблему харчовай бяспекі адной асобна ўзятай беларускай сям'і. Набыў у добрых людзей мяшок бульбы (40 кг.) за 80000 бел. руб (прыкладна 25 даляраў ЗША). Два гады таму  за такі ж мяшок бульбы я заплаціў 30000 бел. руб (прыкладна 10 баксаў).

З.Ы. Хутка пачнецца мая пасяўная кампанія. !!!

Паасобны збор смецця па па-бабруйску
[info]ales_chyhir
Photobucket

З.Ы: Сёння падчас сямейнага шпацыру выходнага дня, звярнуў увагу на кантэйнеры для смецця, якія знаходзяцца паміж тэатрам і Свята-Нікалаеўскім Саборам.
  • 2
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Калі не было інтэрнэту
[info]ales_chyhir
Маё першае знаёмства з сусветнай музычнай культурай адбывалася дзякуючы, вось такой прыладзе.
Photobucket

Для маладых людзей удакладняю - гэта касетны магнітафон "Весна 200-1" у 1987 годзе ён каштаваў 215 рублёў. Працаваў ад сеткі 220 В., або ад шасці вялікіх батарэек. Менавіта дзякуючы гэтаму дасягненню савецкай тэхнікі была магчымасць пазнаёміцца з лепшымі выканаўцамі замежнай і савецкай альтэрнатыўнай музыкі.
Магнітафон меў вельмі капрызны характар - жаваў плёнку, быў бязлітасны да ідэалагічна варожых 90 хвілінных нямецкіх касет BASF (не пракручваў да канца), патрабаваў перыядычнага працірання галоўкі прайгравання і прыціскальнага роліка адэкалонам.

Паважаныя сябры, а які першы магнітафон быў у Вас?
Tags:

Звычайнае Чмо
[info]ales_chyhir
Нагледзеўшыся ўсякіх "Площадей железом по стеклу", "Как есть, так есть", наслухаўшыся радыёкропкі, запіўшы ўсю гэтую ідэалагічную барматуху, хітовым чарлам "Бобруйский вариант" і прыкусіўшы "Мивинай". Прасякнутае смуродамі Чмо, спрабуе вывяргаць струмені, атручанай "Максимкой №5", свядомасці.
  
   - Хорошо да мало, я бы этих сук стрелял, нет вешал, хотя лучше облить бензином и поджечь их вместе с их выблядками . Хотели против Батьки,против народа,  так вот получите пидарасы!!!!

Чмо не мае логікі, Чмо пазбаўлена розуму, Чмо жыве  інстынктамі (піць, жраць, сцаць, спаць..). Любыя "я з Вамі не згодзен" ці "як Вы можаце, такое жадаць людзям" - чмо ўспрымае, як слабасць і пераходзіць на асабістыя абразы.

   - А и ты вместе с ними интеллигент ху..в, научись лестничную площадку за собой убирать, безапеляцыйна заяўляе стабільна сцущее і сручшае ў пад'ездзе Чмо і яно ўжо гаспадар становішча.

Сціснуты кулак, скрыгат сківіц і папераджальнае – ЗАРАЗ В'ЕБУ ….робяць цуд - і вось яно - Чмо, ужо на чым свет паносіць пяць хвілін таму каханага Бацьку, вырадкаў мянтоў, спрабуе па па-сяброўску стрэльнуць цыгарэту і паходкай шакала з дзіцячага мультфільма "Маўглі" адпраўляецца ў свой хейдар. Каб там з відам пераможцы распавесці такому жа Чму, каго трэба страляць, вешаць, абліваць бензінам, як яно - Чмо "наклонило" суседа – апазіцыянера і як яно-Чмо нікому не дазволіць "наклонять" себя.

Дынама VS Спартак
[info]ales_chyhir
Учора з часткай сваёй сям'і наведаў матч КХЛ паміж мінскім Дынама і маскоўскім Спартаком.
Photobucket
крыху фота і ўражанні )

Freedom for Ales Michalevic
[info]ales_chyhir
Originally posted by [info]katechizis at Freedom for Ales Michalevic
RU: Алесь (Алексей) Анатольевич Михалевич (1975 г, рождения , уроженец Минска) — белорусский общественный и политический деятель, кандидат в президенты Республики Беларусь на выборах 2010 года.  27 сентября 2010 года Центральной Избирательной Комиссией РБ была зарегистрирована инициативная группа по выдвижению Михалевича в президенты. Численность инициативной группы политика составила 1795 человек. 25 октября инициативная группа преодолела рубеж в 100 000 подписей, необходимых для регистрации кандидатом в президенты. Читать далее

Арестован утром 20 декабря 2010 года в Минске сотрудниками КГБ Белоруссии и заключён в следственный изолятор КГБ.
 
Экс-кандидату в президенты Алексею Михалевичу предъявлено обвинение в организации массовых беспорядков на площади Независимости в Минске 19 декабря. Об этом сообщил его адвокат Олег Агеев.

 

Таким образом, политику, как и другим шести экс-кандидатам на пост президента, грозит от 5 до 15 лет лишения свободы:

 

ENG: Ales (Alaksiej) Anatoljevich Michalevic (Belarusian: Але́сь Мiхале́вiч, Aleś Michalevič, born 1975 in Minsk) – Belarusian public figure and politician, 2010 presidential candidate in the Republic of Belarus. Read more

The number of suspects in the mass disorders case had reached 25.
Several former presidential candidates are among the suspects: Alyaksei Mihalevich, Uladzimir Nyaklyayeu, Andrei Sannikau and Mikalai Statkevich jailed in the detention centre.
Read more

PL: Alaksiej (Aleś) Anatoljewicz Michalewicz (ur. 15 maja1975 w Mińsku) – białoruski działacz społeczny i polityczny, kandydat na prezydenta Republiki Białorusi w wyborach 2010.

Aleś Michalewicz uczestniczył w demonstracji w Mińsku przeciwko falsyfikacji wyników wyborów prezydenckich wieczorem 19 grudnia 2010 roku.


O godzinie 4:30 w nocy z 19 na 20 grudnia 2010 roku, w czasie fali aresztowań działaczy opozycji, która nastąpiła po wyborach prezydenckich, Michalewicz został zaatakowany w swoim mieszkaniu na ul. Kisielowa w Mińsku przez funkcjonariuszy białoruskiego KGB. Po wyłamaniu drzwi wywieziono go bez wyjaśnień w nieznanym kierunku. Dopiero 21 grudnia ok. godziny 10. jego żona, Miłana, otrzymała telefon z KGB z informacją, że Michalewicz znajduje się w izolatce śledczej tej instytucji, tzw. amerykance, i odmawia rozmowy z funkcjonariuszami państwowymi bez adwokata. Teraz kandydatowi grozi od 5 do 15 lat więzienia za udział w masowych demonstracjach na centralnych placach Mińska.
Czytaj dalej



Інтэрв'ю дырэктара Freedom House Дэвіда Крамэра, прысвечанае падзеям 19 снежня
[info]ales_chyhir

У адміністрацыі прэзідэнта Джордж Буша-малодшага Дэвід Крамэр займаў пасаду намесніка памошніка дзяржсакратара па пытаннях Еўропы і Еўразіі і вёў перамовы з адміністрацыяй лукашэнкі ад імя ўрада ЗША.

Крыніца: ГОЛАС АМЕРЫКІ
  • Leave a comment
  • Add to Memories

(no subject)
[info]ales_chyhir
Photobucket

Свабоду Алесю Міхалевічу!
[info]ales_chyhir
Алесь Міхалевіч - экс кандыдат у прэзідэнты РБ і мой сябар!

Photobucket
Учора ўначы яго выкралі супрацоўнікі КДБ. Дагэтуль аб яго лёсе нічога не вядома.
На "Салідарнасці" прачытаў, што ў дадзены момант спецслужбы спрабуюць яго прымусіць асудзіць мірную акцыю пратэсту. Упэўнены, што гэта банальне звядзенне рахункаў
Алесь заўсёды падкрэсліваў што ён за не гвалтоўныя метады барацьбы!
У Міхалевіча дома засталась жонка і дзве дачкі, малодшай хутка будзе год!

Калі ласка распаўсюдзіце гэтую інфармацыю






Плошча 3.0
[info]ales_chyhir
Вярнуўся з Мінска - жывы і здаровы. Мне ў адрозненні ад іншых, што выйшлі на "Плошчу", пашчасціла. Зараз чытаю, што пішуць аб гэтых падзеях іншыя . Паспрабую, пасля бяссоннай ночы, распавесці аб тым, што я бачыў і адчуваў .
Photobucket

Read more... )

19 снежня ў 20.00 плошча Каліноўскага (Кастрычніцкая)
[info]ales_chyhir
Не маю ілюзій наконт кандыдатаў у прэзідэнты.
Не веру ў цуд (не той ўзрост + жыццёвы досвед).
Ведаю, што калі не буду там - перастану сябе паважаць.

Photobucket

Photobucket
  • 2
  • Leave a comment
  • Add to Memories

"Балгарка", "шведка" і трактар Беларус
[info]ales_chyhir
Адны называюць нас (беларусаў) рускімі са знакам якасці, іншыя шукаюць у нашай крыві балцкі субстракт, трэція кажуць аб неабходнасці вяртання ў родную для нас еўрапейскую культурна - цывілізацыйную прастору. Усё гэта словы.
Людзі з якімі я працую апошнія два тыдні, вельмі блізкія да жыцця і досыць канкрэтовыя. Яны не чулі (і не жадаюць чуць) ні першых ні другіх ні трэціх. Для іх самымі блізкімі з'яўляюцца шведы і балгары ці  "балгарка" і "шведка".
Сёння асвойваў пабітую працай "балгарку" з кітайскай кружэлкай, без кнопкі ўключэння / выключэння і абароны - экстрым. Джампінг - адпачывае!!!




Пасля такой працы, пад уздеяннем адрэналіну задаў сабе пытанне: Ці можна паставіць у адзін шэраг з "балгаркай" (шліфавальная машына) і "шведкай" (бензапіла) наш "Беларус" (трактар) ?
Калі так, то ты мы прагрэсіўны народ (з пункта гледжання карыстальнікаў нашых трактароў)!!!!
З.Ы. А якія яшчэ тавары у народзе назвываюць імем народа вытворцы?
  • 6
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Надзённае
[info]ales_chyhir
Стаў лавіць сябе на тым, што мне ўсё часцей падабаецца, тое што робяць не прафесіяналы! Ня тыя не прафесіяналы, якія ўявілі сябе геніямі і спрабуюць прасоўваць у масы па "правільных"алгарытмах (прапанаванымі Піліпам Катлерам і Дэйлам Карнегі) сваё фуфло! А тыя не прафесіяналы, якія ў сілу нейкага ўнутранага запатрабавання спантана вывяргаюць з сябе, тое пра што я сам думаў але не змог правільна сфармуляваць, таму што быў у палоне навязанага прафесіяналамі стэрэатыпу (канону).

З.Ы. Напэўна, таму ў апошні час я ўсё больш і больш ігнарую прафесійна напісаныя тэксты, вершы, карціны і фатаграфіі, ад іх ідзе пах канфліктаў з калегамі па цэху, дробных інтрыг, здрады і грошай.

Як я прадаўся "крыважэрнаму рэжыму"
[info]ales_chyhir
Пазаўчора выказаўся для "Радыё Свабода" на тэму дэмантажу помніка леніну. Карэспандэнт (мой стары сябар) гэтага паважанага СМІ, назваў мяне бабруйскім палітыкам (вельмі спрэчна, але калі выказаць здагадку, што кожны хто незадаволены ўладай - палітык, то хай будзе так). Далей мой сціплы каментар пайшоў шпацыраваць па інтэрнэце і я ператварыўся ў прадстаўніка мясцовай улады (дзякуй Богу, што загадчыкам адзела ідэалогіі і членам “Белай Русі” не назвалі). Пасля гэту “навіну” з маім каментаром у якасці прадстаўніка мясцовай улады перадрукавай адзін мясцовы праўладны сайт.
Сёння раніцай, тэлефануе сябар - аднадумец і пачынае аб нейкіх “трыццаці сарэбрэніках” казаць і абяцае мне руку больш не паціснуць.
Такім чынам дзякуючы журналістам, я напярэдадні выбараў - прадаўся з патрахамі.
Цяпер гэта не мае значэння, а што  рабіць, калі пераможа, хтосьці з сапраўдных палітыкаў (акрамя лукашэнкі) ?
У лепшым выпадку прыйдзецца мне ні ў чым не вінаватаму змываць з сябе факт супрацоўніцтва з рэжымам, а ў горшым выпадку і пад люстрацыю патрапіць магу.
З.Ы: Усяго суткі, як мяне толькі запісалі "прадстаўніком мясцовай улады", а ўжо страшна за сваю будучыню
  • 8
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Не рабіце з палітыкі блядства!
[info]ales_chyhir
Мяне раздражняе, калі ў якасці крыніцы інфармацыі спасылаюцца на:
- я дзесьці чуў
- адна жанчына сказала (адзін знаёмы, але ты яго не ведаеш)
- прачытаў у інтэрнэце (газеце)
Або калі сказаўшы "А" таямніча  маўчаць аб "Б", ціпа сам здагадайся.
Ды і х.. з ім калі гэта робяць людзі, якія прэтэндуюць на пасаду майстра цэха на прадпрыемстве, якое памірае, але калі так робяць людзі, што прэтэндуюць на ролю нацыянальнай эліты …..


Адлюстраванне
[info]ales_chyhir
Photobucket

Падарунак таварыша Сталіна братэрскаму польскаму народу, адлюстроўваецца ў маленькім хмарачосе - сымбале глабалізацыі. (красавік 2010)

Колькі незалежных СМІ ў Бабруйску?
[info]ales_chyhir
У размовах з іншагароднімі журналістамі, мне было складана адказаць на пытанне - колькі ў Бабруйску незлежных газет?  Я пералічваў асноўныя газеты, дадаваў сюды газеты прадпрыемстваў і атрымлівалася штосьці каля васьмі.

Далей вынікала пытанне: А колькі з іх незалежных? І вось тут я трапляў у ступар. З пункту гледжання разумнага сэнсу, усе тыя выданні дзе няма ў заснавальніках органаў дзяржаўнай улады - незалежныя. Па ідэі гэтыя газеты заснаваны прыватнымі асобамі і.г.д
Цяпер я для сябе знайшоў вызначэнне незалежных СМІ

def:  Незалежныя СМІ - не бяруць удзел у семінарах ідэалагічных работнікаў!  

З.Ы: Адна справа асвятляць падобныя мерапрыемствы, а іншая справа выстаўляць свае стэнды і.г. .д
  • 4
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Il bisbetico domato
[info]ales_chyhir
Photobucket

Звычайная Беларусь - Глыбоччына
[info]ales_chyhir
Сумесь фарбаў, мноства адценняў, бясконцая гульня святла і цяні. Ці магчыма гэта перадаць словамі?

Photobucket

Read more... )

Піва, як фактар умацавання нацыянальнай свядомасці беларусаў у часы татальнай русіфікцыіі.
[info]ales_chyhir
Я пакуль не знайшоў рацыянальнага тлумачэння факту існавання беларускай мовы. Па ўсіх законах жанру, беларуская мова павінна была памерці, дзесьці ў канцы 70 - х гадоў ХХ стагоддзя. Не буду залазіць у глыбіню стагоддзяў, досыць узгадаць, спітч Хрушчова падчас імпрэзы з нагоды 40 годдзя БССР і стараннасць Машэрава ў справе будаўніцтва "новай гістарычнай супольнасці - савецкага народа".
Асабіста я добра памятаю канец 70-х. Магчыма ў Мінску і на захадзе БССР пытанняў з ужываннем беларускай мовай не ўзнікала, але ў сваёй роднай Рэчыцы, беларускую мову я чуў толькі на ўроках беларускай літаратуры і час ад часу з “радыё кропкі”.
Такім чынам у да БНФаўскі перыяд, беларуская мова знаходзілася ў стане працяглай канвульсіі. Ня лепшыя ўмовы для нашай мовы былі ў часы ранняга лукашэнкі. 
Натуральна былі (і дзякуй Богу ёсць) беларускія пісьменнікі, філолагі, журналісты, мастацтвазнаўцы, якія не толькі пісалі на беларускай мове, але і выкарыстоўвалі  мову ў паўсядзённых зносінах. Інтэлігенцыя - адным словам, з імі ўсё зразумела, а што рухала людзьмі, якія стваралі піўныя этыкеткі, выкарыстоўваючы не папулярную, амаль мёртвую мову?
Photobucket

Звычайныя савецкія беларусы рабочыя, сяляне і працоўная інтэлегенцыя адпачываючы ад, будаўніцтва камунізму, набывалі пенны напой а пасля разам седзячы на лавачках спаталялі смагу і чыталі этыкетку на роднай з дзяцінства мове!
Photobucket

Read more... )
  • 4
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Шызоіднае: 30 ці 31
[info]ales_chyhir
Кожная бязглуздзіца мае свой сэнс.
Правілам добрага тону, для рознага кшталту дыктатараў і тыранаў, з'яўляецца змена даты свайго нараджэння. Мае калегі гісторыкі ставяць пад сумненне даты нараджэння сталіна, гітлера і іншых жЭстачайшых. З пункта погляду абывацеля змяняць (ці хаваць) сапраўдную дату сваяго нараджэння ня мае сэнсу, а з пункта погляду чалавека, які з ранку да вечара толькі і думае, як утрымаць уладу – зрабіць з даты сваяго нараджэння таямніцу - першачарговая задача.
Усе таму, што гэтыя людзі на поўным сур’ёзе ставяцца да астралогіі, эзатэрыкі і іншай дурноты.
І вось каб абязапасіць сябе ад варожых астролагаў, першым чынам трэба змяніць дату свайго нараджэння. АГЛ - здолеў усіх заблытаць! Зараз яму ні якія чараўнікі і шаманы не страшны ;)

З.Ы. Праблемы могуць паўстаць пры выхадзе на пенсію. Гэта не жарт зрабіць сябе на адзін дзень маладзей!

На ўскраіне Вялікага княства
[info]ales_chyhir
Калі сумнай беларускай восенню ў нас нашчадкаў старажытнай Пагоні, ўсяляецца настальгія, то мы ўзгадваем часы Вялікага княства і з трапятаннем у сэрдцы вымаўляем  фразу "ад мора да мора". Зараз я ведаю як выгляде тое мора (паўднёвае).

Photobucket

Ёсць гарады ў якія жадаеш вярнуцца яшчэ раз, а ёсць гарады якія, толькі пры адным ўзгадванні ўзнікае  жаданне аб'ехаць. Правінцыйнае ўкраінскае, прыморскае мястэчка - Ачакаў нельга аднесці ні да адных ні да другіх. 

Read more... )

Былы маёнтак Вавулічы і яго ваколіцы
[info]ales_chyhir
Вёска Цялуша, знаходзіцца ў 10 кіламетрах на паўднёвы - усход ад Бабруйска, побач з аўтамабільнай дарогай Бабруйск- Жлобін. З пункту гледжання краязнаўства гэта досыць раскручанае месца. Шмат у чым дзякуючы унучцы А. С. Пушкіна, Наталлі Аляксандраўне Варанцовай-Веньямінавай (дачка старэйшага сына паэта), якая жыла тут у радавым маёнтку Варанцовых – Вільямінавых.

Photobucket

Чытаць болей і глядзець фотаздымкі )
  • 2
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Не дачакаецеся!
[info]ales_chyhir
"Мы, как в 1941-м, находимся во вражеском кольце. Враги засели в руководстве соседнего государства, с которым мы недавно подписали договор о сообществе". (8 траўня 1996 года, выступ перад ветэранамі). 

"Я готов на коленях ползти в Россию". (19 кастрычніка 1996 года, з выступ на "Ўсенародным сходзе").

"Я хочу, чтобы вы понимали, что мы не упадем. Мы на коленях ни перед кем ползать не будем — ни перед вами, ни перед Россией, ни перед Америкой. И мы во имя сохранения этой независимости сделаем все. Мы не будем бегать по Европе, по Америке, в России, брать у вас деньги, играть на российской скрипке и наоборот, как это делают так называемые, очень любимые некоторыми политиками в Европе, наши оппозиционеры, — мы этого делать не будем". (Ліпень 2010 года, заява падчас сустрэчы з еўракамісарам па пытаннях пашырэння ЕС Штэфанам Фюле).

Аб чым будзе казаць лукашэнка гэтай зимой?

ЗЫ: Насамрэч лукашэнка самы прадказальны палітык у свеце. Трэба зразумець, што сёння ён кажа тое, што падабаецца адным, заўтра тое што падабаецца другім. У выніку ўсе на нешта спадзяюцца, а ён ужо 16 год упіваецца ўладай.

Мая сем’я праз прызму сталінізма, вайны, голада, адукацыі, замежжа і Беларусі
[info]ales_chyhir
На днях з адным маладым калегам дыскутавалі на тэму ГУЛАГа, сталінізму і іншых жахаў з не зусім далёкай гісторыі. Сапраўды, калі адкінуць часовыя межы (70 год …50 год….) і за кропку адліку ўзяць пакаленні асобна ўзятай сям'і, то атрымоўваецца, што ўсе гэтыя лёсавызначальныя для нашай нацыі падзеі былі зусім нядаўна.

Я паспрабаваў паразважаць над пытаннем: А колькі пакаленняў маёй сям’і адзяляе мяне ад тых або іншых падзей?

 
Read more... )
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Аналогіі
[info]ales_chyhir
У адной вёсцы жыў хлопчык, які каб прыцягнуць да сабе ўвагу, час ад часу ў вечары гучна крычаў: "Людзі выратуйце - ваўкі, дапамажыце - ваўкі…." Сердабольныя аднавяскоўцы выскоквалі з палкамі і віламі каб ратаваць хлопчыка, "які патрапіў у бяду". Аднак трывога заўсёды была ілжывай. Невядома колькі разоў хлопчык рарабіў такі трук, але калі насамрэч на хлопчыка напалі ваўкі, то ніхто не паверыў хлопчыку! Так і загінуў няшчасны хлапчук.

       *        *        *

У адной, шматпакутнай усходне-еўрапейскай краіне жылі вельмі добрыя дарослыя дзядзькі, якія час ад часу збіраліся разам, каб даць апошні і рашучы бой аднаму вельмі дрэннаму дзядзьку. Перад боем яны ўпарта высвятлялі, хто з іх будзе самы галоўны. А калі гэта не атрымоўвалася высвятліць, яны паасобку ва ўвесь голас крычалі вельмі правільныя але незразумелыя для большасці жыхароў гэтай краіны словы. Крычалі так доўга і так гучна, што нават тыя хто быў супраць таго аднаго очЭнь дрэннага дзядзькі - ішлі і галасавалі за яго падчас выбараў!

You are viewing [info]ales_chyhir's journal